Літаратурны Інтэлектуальны Клуб (“ЛІК”) 28/05

Літаратурны Інтэлектуальны Клуб (“ЛІК”)

1507297109_700555_73Беларуская філасофская Прастора (www.prastora.org) прэзентуе новы фармат мерапрыемстваў: філасофскія літаратурна-крытычныя сустрэчы з абмеркаваннем класікі і сучасных твораў беларускіх і замежных аўтараў, што пішуць у жанры інтэлектуальнай літаратуры.

Першы сезон ЛІК будзе распачаты серыяй “Сучасная брытанская проза

Першая сустрэча-абмеркаванне “Свет-у-сабе, ці Чалавек пад маскай Чалавека” будзе датычыць творчасці Нобелеўскага лаўрэата 2017 г., брытанскага пісьменніка японскага паходжання Кадзуа Ісігура (Kazuo Ishiguro) і ў прыватнасці ягоным раманам “Несуцешныя” (The Unconsoled, 1995), “Калі мы былі сіротамі” (When We Were Orphans, 2000) і іншым. Героі твораў Ісігура уяўляюць ідэальны свет-у-сабе, дзе схаванае пад сацыяльнай маскай чалавечае Я знаходзіць сябе ў паралельным сусвеце думак і дзей, пазбаўленых сінхроннасці з іншым светам і іншымі ў ім.  У памкненні адшукаць сэнсы свайго існаванне чалавек-маска страчвае апошнюю надзею на сустрэчу з Іншым, а нават бяжыць ад яе.

Прамоўца і мадэратар размовы – Павал Баркоўскі. Першае пасяджэнне адбудзецца на беларускім фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” 28 траўня 2018 г. Пачатак у 20:30 адпаведна фестывальнай праграмы.

Наступныя тэмы сустрэч (лета 2018):

-          “Рэальнасць, што зададзеная ў маіх адчуваннях” паводле творчасці брытанскага літаратара Марціна Эміса (Martin Louis Amis), аўтара раманаў “Лонданскія палі” (London Fields, 1989), “Поспех” (Success, 1978), “Зона інтарэсу” (The Zone of Interest, 2014);

-          “Вечнае вяртанне ў прасторы і часе” паводле творчасці брытанскага аўтара Давіда Мітчэла (David Stephen Mitchell), вядомага праз такія творы як “Сон нумар 9” (number9dream, 2001), “Атлас хмар” (Cloud Atlas, 2004), “Тысяча восеняў Якаба дэ Зута” (The Thousand Autumns of Jacob de Zoet, 2010), “Дом-у-Лагчыне” (Slade House, 2015)

Для ўдзелу ў пасяджэнні клуба патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Литературный Интеллектуальный Клуб (”ЛИК”)

Беларусская философская Прастора (www.prastora.org) презентует новый формат мероприятий: философские литературно-критические встречи с обсуждением классики и современных произведений белорусских и зарубежных авторов, пишущих в жанре интеллектуальной литературы.

Первый сезон ЛИК будет начат серией “Современная британская проза

Первая встреча-обсуждение “Мир-в-себе, или Человек под маской Человека” будет касаться творчества Нобелевского лауреата 2017 года, британского писателя японского происхождения Кадзуо Исигуро (Kazuo Ishiguro) и в частности его романом “Безутешные” (The Unconsoled, 1995), “Когда мы были сиротами” (When We Were Orphans, 2000) и другим. Герои произведений Исигуро представляют идеальный мир-в-себе, где скрытое под социальной маской человеческое Я находит себя в параллельной вселенной мыслей и действий, лишенных синхронности с другим миром и другими в нем. В устремления отыскать смыслы своего существования человек-маска теряет последнюю надежду на встречу с Другим, и даже бежит от нее.

Спикер и модератор беседы – Павел Барковский. Первое заседание состоится на беларусском фестивале интеллектуальной книги “Прадмова” 28 мая 2018 г. Начало в 20:30 в соответствии с фестивальной программой.

Следующие темы встреч (лето 2018):

- “Реальность, что задана в моих ощущениях” по творчеству британского литератора Мартина Эмиса (Martin Louis Amis), автора романов “Лондонские поля” (London Fields, 1989), “Успех” (Success, 1978), “Зона интереса” (The Zone of Interest, 2014);

- “Вечное возвращение в пространстве и времени” по творчеству британского автора Давида Митчелла (David Stephen Mitchell), известного благодаря таким произведениям как “Сон №9″ (number9dream, 2001), “Облачный атлас” (Cloud Atlas, 2004), “Тысяча осеней Якоба де Зута”(The Thousand Autumns of Jacob de Zoet, 2010), “Голодный дом” (Slade House, 2015)

Для участия в заседании клуба требуется предварительная регистрация

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар