Пратакол Лабараторыі 27.01.2010

Мінулая сустрэча Лабараторыі была прысвечана, так бы мовіць, “дадатковаму” Лакану і дэманстрацыі таго, як працуе псіхааналітычны метад для візуальнага аналізу. Прэзентацыю правяла Антаніна Серакова. У якасці матэрыялу было абрана віншаванне прэзідэнта РБ з надыходам 2009 новага году і колькі плакатаў “За Беларусь” і “Мы-беларусы”. Прапаноўвалася выдзеліць асноўныя дыспазіцыі, па якіх магчыма было б рэканструяваць ідэалагічныя спавешчанні абранага 7мі-хвіліннага роліку. Уяўляецца, што асноўную ўвагу трэба было надаць таму, якім чынам выбудоўваецца фігура бацькі (пардон за каламбур): рытарычная практыка, праца камеры, структура кадра, etc.

Былі адзначаны наступныя моманты:

У параўнанні з прагледжаным ролікам, рыторыка віншавання за 2010 год значна змянілася.

Фігура прэзідэнта пазіцыянуецца ключавой для арганізацыі нацыянальнай прасторы Беларусі: то бок, ён увасабляе сабой повязь паміж святым народам і ягонай штодзённай практыкай (сацыяльнай, гаспадарчай, сельскагаспадарчай ды інш.) Гэта ўзмацяняецца крупным планам камеры, дзе з сімвалаў улады фігруюць герб, сцяг і сам кіраўнік дзяржавы (дзеля прыкладу, у расейскім роліку, прэзідэнт выступае на фоне галоўнага уладнага сімвала – Крэмля,  у параўнанні з якім фігура прэзідэнта займае меньшы адсотак кадра).

Пераход ад плакатаў “За Беларусь” да “Мы-беларусы” ёсць пэўным крокам ад ананімнага патрыятызму, да  закліку абраць канкрэтную ідэнтычнасць “нават дзеля таго, каб потым ад яе адмовіцца”  © Ж. Лакан (тая ж думка прысутнічае ў Альтюссера). Такім чынам, змяніўся вектар палітэхналогіі, і змяніўся ён на карысць вызначанасці беларукай нацыі, бо кожным з гэтых, хто на плакаце, можа стаць адзін з натоўпу.

Падрабязнасці глядзіце:  Анализ речи

Па выніках сустрэчы акрэсліліся наступныя сцэнары далейшай працы:

1.  Было прапанавана сканцэнтравацца ў асноўным на аналізе беларусай кінавытворчасці. То бок, аналізаваць як прадукцыю Беларусфільма, так і альтэрнатыўныя праэкты. Паступілі дзве прапановы: а) абіраць фільмы па  колькасці медыя-водгукаў (прычым неістотна, ці гэта дзяржаўны прадукт, ці незалежны);  б) абіраць фільмы, яія не ўпісваюцца ў афіцыйны культурны фармат і праводзіць аналіз, чаму стылістычна, тэматычна, інш.  яны нефарматныя.

Паглядзець, якім чынам фармуецца вось паміж афіцыйнымі і неафіцыйнымі кінастужкамі, якім чынам фармуецца страцегія рэпрэзентацыі, як праводзяцца крытэрыі, якія аддзяляюць афіцыйныя і неафіцыйныя фільмы. А таксама праглядзець два пласты:

  1. аналіз фільма (погляд на фільм, унутры)
  2. аналіз фільма ў кантэксце

Такая лінія даследвання мае рацыю, то бок яна можа пераўтварыцца ў адзінае, комплекснае даследванне ў плане культурнай крытыкі.

Да таго ж, была прапанова, калі мы абіраем кінааналіз, вынесці гэтую часту лабы за межы факультэта ў галерэю “Ў” і там праводзіць прагляды з магчымым запрашэннем рэжысёраў. На такія сустрэчы трэба мець падрыхтаваныя інтэрпрэтацыі і абмяркоўваць з публікай. Рэфлексію філасофскую, тады, пакідаць на афтэр-паці для факультэцкіх сустрэчаў. У кожным выпадку, фармат галерэеўскіх сутрэчаў патрабуе анонса таго, што мы будзем глядзець/аналізваць і з кім мы гэта будзем рабіць. Таму, калі ласка, пакідайце свае прапановы, пажаданні, магчымасці ў правайдзінгу матэрыялу!!! Гэта важна.

Ёсць такама прапанова не абмяжоўвацца рыгарычна аб’ектамі даследвання, але канцэнтравацца на а) апрабацыі розных метадалогій; б) праводзіць культурную крытыку з прывязкай да палітыкі і ідэалогіі. Бо паступова становяцца заўважнымі пэўныя праблемы з падборкай, да прыкладу, студэнцкага кіно выпускнікоў Акадэміі мастацтваў.

Антаніна Серакова

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар