Кіналекторый, першая лекцыя. Платон/ Марка Феррэры. 18.02.2010

18.02.2010, 18:00 Кіналекторый, першая лекцыя. Платон/ Марка Феррэры
Разбор дыялога «Пір» Платона і аднаіменнага фільма Марка Феррэры.
Праводзіў Юры Урсо.(http://ygallery.by/?p=1590)

Суб’ектыўны аналіз:

Гэта было цікавае водле задумцы і трохі самадзейнае водле выканання
мерапрыемства, што ладзілася адпаведна праграме культурніцкіх
мерапрыемстваў Галерэі “Ў”. Кіналекторый адбываўся на працягу блізу
двух гадзінаў – першыя хвілін 40 былі прысвечаныя міні-дакладу па
філасофіі Платона з эстэтычным ухілам яго інтэрпрэтацыі, які правёў
мадэратар сустрэчы Юры Урсо. Пасля недзе блізу гадзіны адбываўся
прагляд стужкі Марка Феррэры “Пір” і хвілін 20 заключнае абмеркаванне.
Відавочна водле задумцы кіналекторый мае на ўвазе спробу сумясціць
плынь візуальнага з тэматычным дыскурсам, за гэтым разам
філязафічна-эратычны дыскурс Платона з ягоным неарэалістычным
кінаўвасабленнем.
На жаль, задумка трохі не адпавядала рэальнасці: абодва пласты -
візуальны і дыскурсыўны – збольшага засталіся ізаляванымі і
непаяднанымі, як тое вымагаўся зрабіць мадэратар, за кошт абмеркавання тэмы
сувязі мастацтва і рэчаіснаісці. Наведнікі сустрэчы пераважна
складаліся з моладзі, хаця былі і асобы больш сталага веку, што
адлюстроўвае цікавасць да падобных інтэлектуальна-медыйных фарматаў
сустрэч у Мінску. Пры ўсіх недахопах арганізацыі мерапрыемства і
нявельмі дакладнага асэнсавання стратэгіі і тактыкі падобных
мерапрыемстваў, самая ідэя кіналекторыяў, у тым ліку таго што адбыўся,
зусім цікавая. Адразу ж паўстаюць пытанні: наколькі філязафічныя
тэксты паддаюцца візуалізацыі? якія з іх можна лічыць добра
адлюстраванымі ў кінафармаце? Хаця Платон пісаў свой “Пір” у
драматычнай форме, ці меў ён на ўвазе магчымасць ягонай пастаноўкі? на
што рабіць акцэнт пры гэткай пастаноўцы? Ці легітымным будзе
рэжысерскае прачытанне праблематыкі дыялогу і памена эратычнай,
гомасэксуальнай праблематыцы збольшага на нэўтральнае разважанне пра
каханне як гэткае з паасобнымі фэмінісцкімі і “сацыялрэалістычнымі”
устаўкамі? Якім наогул мае быць памер кіналекторыю – што збольшага
абмяркоўваць – тэкст, візуальны рад, ім спароджаны, або іх
узаемаперацяканне? Ці павінен быць падобны лекторый наўпростым
спавешчаннем філязафічных ісцінаў з катэдры альбо сакратычным
дыялогам-спакушэннем праблемы? Ці павінны іх праводзіць прафесыйныя
філосафы, якія пераважна прысутнічалі са скептычным позіркам на тое,
што адбывалася, альбо гэта не іх справа – і яны маюць выступаць адно
экспертамі?
Дзеля гэтага патэнцыялу, а не водле канкрэтнай формы апошняй
рэалізацыі, зрэшты магу прагназаваць адносна буйныя перспектывы
падобнага фармату сустрэч. Спадзяюся на ўзрастанне цікавасці да іх, а
таксама ўзроўню прафесыяналізму арганізатараў

Павел Баркоўскі

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

2 Responses to “Кіналекторый, першая лекцыя. Платон/ Марка Феррэры. 18.02.2010”

  1. Юрий Урсо:

    Здравствуйте!

    Спасибо за конструктивную критику моего кинолектория.

    Действительно, я не являюсь ни профессиональным философом (как это было иронично сказано мною вначале: если интересно, то я являюсь студентом второго курса философского факультета), ни профессиональным организатором, ни тем более модератором всего этого – я это я.

    Для меня эти кинолектории являются лишь актом моего творческого самовыражения, а также, конечно, некоторой практикой проведения подобных мероприятий.

    Вам, как профессиональному философу, должно быть известно извечное противостояние «университетской философии», академической – и философии неакадемической, к которой можно, если я не ошибаюсь, конечно, причислить и «философствование» различных писателей.

    В данном случае, конечно, речь идёт о неакадемическом, дилетантском «философствовании». Я утверждаю, что ничего нового я не сказал в своём докладе: я лишь озвучил те самые избитые истины, которые я получил в ходе моего образования в университете за 1,5 года, использовал также материалы, которые я готовлю к моей первой курсовой работе.

    К тому же, если ближе подходить к «идеологии» того, чем я занимаюсь, то рекомендую ознакомиться с т.н. «манифестом» моего кружка вот здесь – http://kyky.org/journal/articles/36

    В частности, я ссылаюсь на вот этих двух молодых людей – http://www.uchicago.edu/features/20100104_twitterature.shtml

    Речь идёт о популяризации, как вам известно, наверное, происходившей за всю историю человечества, некоторых «интеллектуальных» идей, недоступных по разным причинам массам. В то время, когда люди ещё умели читать большие романы, то популяризация производилась именно с помощью писателей. Теперь речь идёт о популяризации популяризации – следует превратить в короткое информационное сообщение толстые романы, которые популяризуют некоторые идеи.

    В частности, перед кинолекторием в беседе с моим другом я говорил, что я впал в некоторую депрессию, когда готовил этот кинолекторий – думал о том, о чём Вы меня спросили «а зачем это всё нужно?» (с этим вопросом я, кстати говоря, сталкивался всегда). Имеется ввиду как можно вместить в короткую презентацию в powerpoint всё то, что мы называем «платонизм».

    Но я понял, что если я пробудил интерес к этой теме (в данном случае это была просто философия Платона) хотя бы одного человека, то моя цель выполнена!

    С уважением, Юрия Урсо

  2. barkouski:

    Спасибо, Юрий, за адекватное восприятие отдельных критических замечаний. Здесь, как говорится, приходится сталкиваться с противостоянием наших интенций и возможностей -не всегда они совпадают. Вряд ли у нас сейчас вообще есть специалисты, кто бы мог грамотно провести кинолекторий, однако это не повод бездействовать, а, как и шла речь выше, совершенствовать свои умения (в том числе и на практике). Возможно стоит еще раз трезво оценить: какие из поставленных целей и задач -стратегические, а какие тактические. А также как привести форму в соответствие с содержанием. В любом случае, желаю успехов в данном начинании
    Павел Барковский

 

Пакінце каментар