Адкрытая лекцыя Міхала Анемпадыстава 28/10

Лятучы ўніверсітэт

серыя лекцый “Галоўнае пытанне”

МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ

УЯЎЛЯЮЧЫ БЕЛАРУСЬ

28 кастрычніка (серада), 18.30

Немагчыма ўявіць, каб культура развівалася з нейкага аднаго элемента. Гэта заўсёды комплекс, нейкі корпус сімвалаў, знакаў, сэнсаў… Культура развіваецца менавіта як сукупнасць і набывае сэнс у гэтай спалучанасці элементаў. Пры змене гістарычных эпох, пад уплывам сацыяльных катаклізмаў гэты корпус можа змяняца, ламацца, часам да непазнавальнасці – зразумела, кожны час растаўляе свае акцэнты.

“Рэстаўрацыя” культурных напластаванняў, пераасэнсаванне “мінулага” дае нам разуменне таго, што робіць набор розных элементаў адным цэлым альбо што перашкаджае цэльнасці культуры. Гэта ўзбагачае нас у вызначэнні “свайго”, надае нам здольнасць бачыць абдбітак “сваёй культуры”, перажываць яе ў самых “простых рэчах”. Дазваляе зразумець, што надае культуры развіццё, а што робіць яе проста калекцыяй – няхай сабе ўдалай і каштоўнай – здабыткаў іншых культур.

План лекцыі прадугледжвае наступныя акцэнты:

Нацыя як «уяўленная» супольнасць на прыкладзе беларускага нацыяўтварэння.

Ўніфікаванае ўяўленне і актуалізацыя.

Ўяўленні айцоў-заснавальнікаў.

Ўяўленні беларускіх адраджэнцаў канца ХІХ – пач. ХХ стагоддзяў.

Тутэйшасць і прасторавыя прэферэнцыі.

Інбелкульт. Барацьба з нацыяналізмам. Савецкі і Заходнебеларускі дыскурсы.

Беларусь пад нямецкай акупацыяй.

Пасляваенны супраціў і рэпрэсіі, адліга і стагнацыя.

Адраджэнне 80-90х.

Незалежная Беларусь. Выбар і барацьба культурных мадэляў.

Культура Беларусі і беларуская культура. Межы і дамінанты.

Увага! Усіх жадаючых наведаць лекцыю просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

На нашым сайце з’явіліся расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый, падрабязнасці па спасылцы: http://fly-uni.org/content/rasklad-adkrytyh-lekcyy-na-listapad

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар