Лятучы ўніверсітэт

Лятучы Ўніверсітэт: летняя школа-2012

fly_uniЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ запрашае да ўдзелу

19-22 ліпеня

ЛЕТНЯЯ ШКОЛА-2012

«Лятучы ўніверсітэт:

цяжкасці росту і перспектывы развіцця»

Тэмай Летняй школы - 2012 стане наш рух ад ідэі да яе ўвасаблення і рэалізацыі. Развіццё ўніверсітэта цесна звязана з засваеннем і прысваеннем не толькі самой ідэі, але ўключэннем у вырашэнне праблем на ўзроўні самаарганізацыі. У праграме Летняй школы-2012 годзе плануецца некалькі фарматаў працы і камунікацыі: 1. Рэфлексія і праграмаванне далейшага развіцця Лятучага ўніверсітэта Даклады і агульныя ...

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI” ПАВАЛ БАРКОЎСКІ “ГЕРМЕНЕЎТЫКА САЦЫЯЛЬНАГА” 11/05

Afisha_13-c2-2ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

ПАВАЛ БАРКОЎСКІ

“ГЕРМЕНЕЎТЫКА САЦЫЯЛЬНАГА”

11 мая, 18.30, пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў)

Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?! – як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сымбалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвеце,

...

Публічная лекцыя Ўлада Вялічка 27/04

Чарговая публічная лекцыя з цыкла “Urbi et Orbi” (”Гораду і Свету”) Улада Вялічка: “Грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі: Mission (im)POSSIBLE!” Адбудзецца яна27 красавіка (пятніца) а 18.30 у “Арт Сядзібе”(Мінск, вул. Куйбышава, 22, ГД “Гарызонт”, 2-гі паверх, уваход вольны). Улад Вялічка – старшыня міжнароднага кансорцыюму EuroBelarus. Два гады спадар Вялічка быў сустаршынём Кіруючага камітэту Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Гэтая структура будавала стратэгію ўдзела грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве. Ужо 15 год Улад Вялічка займаецца ...

Семінар І. Дубянецкай: Тэкстуальная крытыка і канон Новага запавету

Лятучы Універсітэт аб’яўляе Новы семінарскі курс: Тэкстуальная крытыка і канон Новага запавету Выкладчык: доктар багаслоўя ( PhD, STD ) Ірына Дубянецкая Біблія - фундамэнтальны культуратворчы тэкст. Гэта корпус тэкстаў нашае цывілізацыі, на інтэрпрэтацыях якога ўзьнікалі й узьнікаюць шматлікія духоўныя, інтэлектуальныя ды грамадзкія інстытуцыі, школы й традыцыі і які, аднак, не спыняе ўражваць і натхняць усё новыя пакаленьні дасьледчыкаў. Навука і мастацтва інтэрпрэтацыі тэкстаў Бібліі, праца з імі – ёсць сапраўдны унёсак у развіццё нацыянальнай і ...

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI” АНДРЭЙ РАСІНСКІ 13/04

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

АНДРЭЙ РАСІНСКІ

“УНІКАЛЬНАСЦЬ ТЫРАЖАВАНАГА”

13 КРАСАВІКА, 18.00

Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbiарганізуюць прастору і час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай супольнасці і ўсіх зацікаўленых беларусаў з тым, што ён лічыць важным і актуальным у культуры і грамадскім жыцці Беларусі.

13 красавіка лекцыяй “Унікальнасць тыражаванага” культуролаг Андрэй Расінскі правакуе публічнасць “Гораду і Свету” на дыскусію пра тыражаванне як механізм

...

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI” ІРЫНА ДУБЯНЕЦКАЯ 23/03

Afisha_10_bel-8_btПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

ІРЫНА ДУБЯНЕЦКАЯ

“1000 ГАДОЎ БЕЗ БІБЛІІ

Беларускія біблійныя пераклады

і Eўрапейская цывілізацыя”

23 сакавіка, 18.30, пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў)

…ці спазніліся беларусы на свой цягнік? Тое, што пераклад з арыгіналу мусіць быць зроблены – сумніваў няма. Але ці адыграе ён тую ролю, якую адыграў у іншых народаў у часы Рэфармацыі ці напачатку ХХ стагоддзя?

Ірына Дубянецкая, з інтэрв’ю

...

Прэзентацыя кнігі “Універсітэт: дыскусія пра аснаванні” – рэліз

6 марта в Галерее Ў состоялась открытая дискуссия о том, каким должен быть современный университет в Беларуси. Отправной точкой дискуссии стала критика недавно вышедшей книги Владимира Мацкевича и Павла Барковского «Университет: дискуссия об основаниях», содержание которой задавало основные темы обсуждения: будущее университетского образования в свете актуальных его реформ в Беларуси, необходимость создания Университета нового типа в Беларуси как ответа на вызовы и проблемы современного общества. Предлагаем Вашему вниманию краткое изложение основных моментов дискуссии.

Открывая встречу, Татьяна Водолажская, координатор Летучего

...

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI” ПЁТР РУДКОЎСКІ 9/03

Afisha_09_bel-Ugallery-btПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

ПЁТР РУДКОЎСКІ

СЛОВА Ў АБАРОНУ “НЕАКТУАЛЬНАЙ” ФІЛАСОФІІ

9 сакавіка, 18.30, пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў)

“Жыло-было слова такое: modus. Значыла яно: «спосаб», «мера», «рытм». Часам Чалавечая Думка выкарыстоўвала яго ў форме modo, і тады звязвалася яно са значэннем «цяпер», «зараз жа», што, было пэўнай нечаканасцю для гэтага слова. З цягам часу загадана было слову стаць modernus, што бянтэжыла яго, але яшчэ

...

Прэзентацыя-абмеркаванне: “Універсітэт: дыскусіі пра аснаванні” 6/03

Uni-01

Лятучы універсітэт

Беларуская філасофская прастора

Серия “Universitas Ludens”

УНІВЕРСІТЭТ: ДЫСКУСІЯ ПРА АСНАВАННІ

(прэзентацыя кнігі і адкрытая дыскусія пра ўніверсітэт)

6 сакавіка, 18.00, Галерэя Ў

Музычныя творы запісваюць у нотах, але музыка існуе ў выкананні.

Мастацкія творы запісваюцца ў тэкстах, але літаратура не існуе без чытання.

Ідэі ж існуюць толькі ў крытыцы і абмеркаванні.

6 сакавіка, а 18.00 у Галерэі

...

Школа мясцовага самакіравання

Просветительское Общественное Объединение

"Фонд им. Льва Сапеги"

В рамках программы «Летучий Университет» проводит

«Школу местного самоуправления»

Образовательная программа «Школа местного самоуправления» обобщает знания по правовым основам местного самоуправления, их системе, структуре и компетенции, формам непосредственной демократии, по порядку выбора местных советов депутатов, финансово-экономическим основам местного самоуправления, концепции реформирования местного управления и самоуправления Республики Беларусь.

В школе будет представлен многолетние наработки фонда им.Льва Сапеги в области местного самоуправления. Занятия будут проводиться экспертами

...