Постмаркcізм і даследванне канцэпту сучаснай Беларусі («брэнд “Беларусь»)
Сустрэча па Лабараторыі адбылася 26 лютага (пятніца), у 17.15 на ФФСН (Кальварыйская, 9), аўд. 626
Тэма: Постмарксізм і даследванне канцэпту сучаснай Беларусі («брэнд «Беларусь»).
Сустрэча прысвечаная постмарксізму і магчымасці даследваць сацыяльна-палітычныя ідэалагічныя дыскурсы сродкамі ягонай метадалогіі.
Логіка сустрэчы наступная: цягам першых 40 хвілін адбудзецца прэзентацыя па асноўных канцэптах постмарксізма Вольгі Орышавай, далей будуць прадэманстраваныя практычныя аплікацыі постмарксістскай, метадалогіі, постмарксістскіх канцэптаў датычна брэнду «Беларусь» на прыкладзе ідэалагічных плакатаў «За Беларусь» і «Мы-Беларусы» (А. Серакова, В. Давыдзік).
Тэксты для прачытання:
1. Уводзіны з кнігі Key Thinkers From Critical Theory to Post-Marxism
2. Артыкул Ул. Фурса. Беларуский проект «современности» – прапануем яшчэ раз звярнуцца да гэтага артыкулу, як да рэцэптурнага.
3. Э. Лакло. Невозможность общества // Логос №4-5 2003 (39)
4. Ш. Муфф. К агонистической модели демократии…// Логос №2 2004 (42)
24 Люты 2010 у 12:51
Сустракаемся ў аўд. 626