Філасофская секцыя на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Варшаве 2017

Беларуская філасофская прастора арганізуе секцыю на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі (15-17 верасня 2017 года, Варшава, Польшча)

Дэдлайн падачы заявак – 10 мая 2017 г.

Секцыя 2b:Межы паліткарэктнасці ў сучасным грамадстве

У сучасных умовах перманентнага эканамічнага крызісу, папулісцкіх пратэстаў супраць глабалізацыі, дэвальвацыі класічных уяўленняў аб сусветнай сістэме знікае само бачанне будучыні. Пры адсутнасці перспектывы сацыяльнага парадку і абмежаванні магчымасцяў кансенсусу як на глабальным, так і на лакальным узроўнях востра ўзнікае праблема межаў паліткарэктнасці.

З аднаго боку, паліткарэктнасць з’яўляецца прынцыпам, які дазваляе апеляваць да маральных і прававых нормаў у папярэджанні і вырашэнні сацыяльных канфліктаў. З іншага боку, характар светапоглядных і сацыяльных сутыкненняў паказвае, што паліткарэктнасць губляе свой эмансіпацыйны патэнцыял, які дазваляе рухацца да ўсеагульнасці «свабоднага» грамадства роўных магчымасцяў з дапамогай задавальнення партыкулярных інтарэсаў. Паліткарэктнасць у гэтым сэнсе ўжо не з’яўляецца умовай палітычных пагадненняў або інструментам сацыяльнай рэгуляцыі і губляе сваю прагматычную значнасць у свеце «постпраўды», дзе, сярод іншага, асаблівае значэнне набывае (не)адчувальнасць да іншых і сімвалічнага парадку як гэткага (да Другога).

Адной з базавых фантазматычных формаў прыняцця іншых і Іншага з’яўляецца абраза, што выходзіць з ўяўнай «паўнаты» (пэўнасці і змястоўнасці) Іншага. Зразуметая такім чынам абраза выступае ў сваёй амбівалентнасці: як прыняцце «паўнаты» Іншага (ва ўяўным), пры якім ён аказваецца «пусты» (у сімвалічным).

У беларускім грамадстве вакол паліткарэктнасці ўзнікае шэраг праблем. Само паняцце паліткарэктнасці паступова ўваходзіць у дыскурсіўныя практыкі. Аднак узнікаюць наступныя пытанні. Ці магчымая і ці патрэбна паліткарэктнасць ў беларускім грамадстве? Якія грамадскія следства можа выклікаць цыркуляцыя гэтага канцэпта ў сацыяльных і палітычных дыскурсах?

На секцыі мяркуецца арганізацыя трох панэляў:

1) Канец паліткарэктнасці: ад мульцікультуралісцкага ўтапізму да правалу лаяльнасці;

2) Абраза як адказ Іншаму;

3) Паліткарэктнасць у беларускім кантэксце: выклікі і магчымыя наступствы.

Для падачы заяўкі на секцыю на кангрэс прайдзіце, калі ласка, па спасылцы!

Секция 2b: «Пределы политкорректности в современном обществе”

В современных условиях перманентного экономического кризиса, популистских протестов против глобализации, девальвации классических представлений о миросистемном устройстве исчезает само видение будущего. При отсутствии перспективы социального порядка и ограничения возможностей консенсуса как на глобальном, так и на локальном уровнях остро возникает проблема границ политкорректности.

С одной стороны, политкорректность является принципом, который позволяет апеллировать к моральным и правовым нормам в предупреждении и разрешении социальных конфликтов. С другой стороны, характер мировоззренческих и социальных столкновений показывает, что политкорректность утрачивает свой эмансипационный потенциал, позволяющий двигаться к всеобщности «свободного» общества равных возможностей посредством удовлетворения партикулярных интересов. Политкорректность в этом смысле уже не является условием политических соглашений или инструментом социальной регуляции и теряет свою прагматическую значимость в мире «постправды», где, среди прочего, особое значение приобретает (не)чувствительность к другим и символическому порядку как таковому (к Другому).

Одной из базовых фантазматических форм принятия других и Другого является оскорбление, исходящее из воображаемой «полноты» (определенности и содержательности) Другого. Понятое таким образом оскорбление выступает в своей амбивалентности: как принятие «полноты» Другого (в воображаемом), при котором он оказывается «пуст» (в символическом).

В беларусском обществе вокруг политкорректности возникает ряд проблем. Само понятие политкорректности постепенно входит в дискурсивные практики. Однако возникают следующие вопросы. Возможна ли и нужна ли политкорректность в беларусском обществе? Какие общественные следствия может вызвать циркуляция этого концепта в социальных и политических дискурсах?

На секции предполагается организация трех панелей:

1) Конец политкорректности: от мультикультуралистского утопизма к провалу лояльности;

2) Оскорбление как ответ Другому;

3) Политкорректность в беларусском контексте: вызовы и возможные следствия.

Для подачи заявки на секцию конгресса пройдите, пожалуйста, по ссылке!

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар