Другая штогадовая канвенцыя МАГ “Вобраз сябе” 27-29/06

split-1-1030x515

Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (The International Association for the Humanities – MAG) аб’явіла аб правядзенні Другой Штогадовай Канвенцыі, арганізаванай у партнёрстве з Украінскім каталіцкім універсітэтам.

Канвенцыя-2018 адбудзецца ў Львове (Украіна) 27-29 чэрвеня 2018 года.

Тэма Канвенцыі-2018: “Вобраз Сябе” (Image of the Self).

Гэтая тэма лагічна працягвае тэму папярэдняй канвенцыі «Вобраз Іншага». МАГ імкнецца даследваць шлях, якім дзяржавы, грамадства, групы інтарэсаў і сацыяльныя рухі, а таксама асоба, рэпрэзентуюць сябе для саміх сябе і для іншых, выкарыстоўваючы шматстайныя сродкі, у тым ліку мову, культуру, літаратуру , гістарычную палітыку і палітыку як такую. Вобразы Сябе можна знайсці, вядома, не толькі ў навуковых даследваннях, але і ў папулярным пісьменстве, мастацкім выразе, у грамадскай сферы.

Якім чынам некаторыя вобразы спараджаюць стэрэатыпы і інструменталізаваныя апісанні? Якім чынам некаторыя іншыя ствараюць рэсурсы для цярпімасці, узаемнай павагі і супрацоўніцтва? Гэтыя пытанні паўстаюць па ўсім свеце, але, здаецца, яны асабліва актуалізаваныя сёння ва Усходняй Еўропе і Еўразіі.

MAG прымае заяўкі, прама ці ўскосна адрасаванныя тэмам, звязаным з «Вобразам Сябе».

Заяўкі да удзелу.

Праграма Канвенцыі будзе ўключаць каля 120 панэляў, у тым ліку каля 350 прэзентацый.

Прыярытэтная ўвага будзе нададзена прапановам поўных і збалансаваных панэльных сэсій і круглых сталоў; таксама прымаюцца індывідуальныя заяўкі. Панэль складаецца з арганізатара, мадэратара, трох асноўных выступаў і каментатара. Круглыя сталы павінны мець вядоўцу і ад 3 да 5 спікераў.

Удзельнікі з Еўразіі і Усходняй Еўропы (краінаў, якія не з’яўляюцца сябрамі Еўразвязу) могуць прэтандаваць на атрыманне трэвэл-гранта.

Тэрмін падачы заявак: 23 лютага 2018.

Усю патрэбную інфармацыю і формы рэгістрацыі можна знайсці на сайце МАГ.

Вы можаце сачыць за каментарамі да гэтага запісу праз RSS 2.0 feed. Вы можаце пакінуць каментар, альбо trackback з вашага ўласнага сайта.

 

Пакінце каментар